Гісторыя развіцця кніжнай культуры на беларускіх землях мае даўнія і багатыя традыцыі. Праз стагоддзі святло асветы, агульначалавечай мудрасці і высокай духоўнай энергіі заставаліся на старонках самых розных выданняў. Многія кніжныя навінкі, якія з’яўляюцца сёння, толькі ўзмацняюць напрацаванае раней. Шмат амбітных выставачных, выдавецкіх і адукацыйных праектаў ладзіць галоўная кніжніца нашай краіны – Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Госць літаратурнага «Творчага вечара» – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культуролаг і кнігазнаўца АЛЕСЬ СУША.
Пачатак эфіру – 28 кастрычніка ў 21.05.