Галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, народны артыст Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны – гэта далёка не поўны спіс заслуг знакамітага маэстра АЛЯКСАНДРА АНІСІМАВА. Дзякуючы плённай, карпатлівай працы, энтузіязму, адданаму служэнню класічнаму музычнаму мастацтву калектыў пад яго кіраўніцвам заняў годную нішу ў культурнай прасторы Беларусі і заваяваў любоў, павагу, шырокае прызнанне ў слухачоў многіх краін свету.
Пра канцэртны сезон, творчыя планы, мары і іншае размова з выдатным госцем – у праграме «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 21 мая ў 14.15.