«Наперад і ўвысь!» – жыццёвы дэвіз аднаго з самых яркіх і харызматычных артыстаў нашай эстрады, заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі. Ён – неверагодна працаздольны і пазітыўны, заўсёды верыць у свае сілы і здзіўляе прыхільнікаў арыгінальнымі і незабыўнымі шоў на канцэртах.
Запаветная мара Аляксандра Саладухі – пражыць да 100 гадоў, і каб яго дзеці і ўнукі былі шчаслівыя і радаваліся жыццю.
Пра творчыя перамогі, натхненне, ідэальныя канікулы, здаровы лад жыцця і многае іншае вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца спытаюць сёння ў заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі.
Пачатак сустрэчы – 27 студзеня ў 14-20.