Госць студыі – вядомы пісьменнік і перакладчык, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА АНАТОЛЬ БУТЭВІЧ.
Наша эфірная сустрэча з нагоды трох юбілеяў:
100-годдзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта,
90-годдзе паэта, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Алега Лойкі, які доўгі час быў дэканам філалагічнага факультэта БДУ,
а таксама 50-годдзе заканчэння гэтай знакавай вышэйшай навучальнай установы Беларусі курсам, на якім вучыўся Анатоль Іванавіч, а разам з ім – Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Віктар Ярац, Таццяна Шамякіна, Генадзь Пашкоў і многія іншыя вядомыя пісьменнікі і даследчыкі літаратуры.
Пачатак сустрэчы – 4 лістапада ў 21.05.