Да акцыі Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні» працягваюць далучацца вядомыя асобы. Артыст Маладзёжнага тэатра эстрады Шыр і саліст «залатога» складу ансамбля «Песняры», заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашапараў згодны, што падтрымка медыкаў – справа кожнага: «Падвяргаючы сябе небяспецы, яны ратуюць нашы жыцці, выконваючы самую важную місію. Урачы – сапраўдныя героі нашага часу».
Вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца будуць сустракаць гасцей з 13-15 да 15-00.