Час усё больш аддаляе нас ад дзён ваеннага ліхалецця – Вялікай Айчыннай вайны. Але мы памятаем, якой цаной была заваявана гэтая перамога, свабода і права жыць на сваёй зямлі...
Ваенныя мастакі пачалі сваю работу з першых дзён фашысцкай навалы. Яны малявалі воінаў-герояў, выпускалі лістоўкі, рыхтавалі плакаты і паштоўкі, афармлялі баявыя лісткі і ротныя насценгазеты, а таксама наглядныя дапаможнікі па барацьбе з варожай тэхнікай. Асноўным жанрам быў франтавы малюнак. Мастак ствараў сюжэт і героя ў розных умовах.
Традыцыі сваіх папярэднікаў працягвае і сучаснае пакаленне мастакоў, сярод іх і члены Студыі ваенных мастакоў Беларусі. Тэма абароны Радзімы, ваенна-патрыятычнае выхаванне, падзеі Вялікай Айчыннай, подзвіг, сучасны абароца Айчыны – цэнтральныя ў іх творчасці.
Сёння зробім віртуальную вандроўку па экспазіцыях Студыі ваенных мастакоў – своеасаблівым помніку подзвігу савецкіх воінаў, якія вызвалілі Беларусь, увесь СССР ад нямецкіх захопнікаў.
Старшыня Студыі ваенных мастакоў МІКАЛАЙ АПІЁК і кіраўнік аб’яднання «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР УРОДНІЧ – госці праграмы «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 14 чэрвеня ў 21.05.