Балет – вельмі складаны стыль жыцця і своеасаблівы спосаб самавыяўлення. Ён патрабуе вялікай нагрузкі, дысцыпліны і рашучасці. Балет фарміруе характар і сілу волі. Але ж гэта і вельмі прыгожая прафесія, якая развівае грацыю, паставу, артыстычнасць. Ён дорыць узнагароды, апладысменты, любоў гледачоў.
А яшчэ кажуць, што балет – гэта самаахвяраванне дзеля мастацтва. Ці так гэта? Спытаем у нашай госці. Прыма-балерына Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра АЛЕНА ГЕРМАНОВІЧ – у праграме «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 29 сакавіка ў 14.20.