Кніжная культура Беларусі мае даўнія і багатыя традыцыі. Сёння многія навінкі, якія мы сустракаем у кнігарнях, можна сказаць, падкрэсліваюць выключную гісторыю беларускага кнігадрукавання.
Госці літаратурнага «Творчага вечара» – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі АЛЕСЬ СУША і загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела ТАЦЦЯНА ЛАЎРЫК. Гутарка пойдзе пра новыя выдавецкія і выставачныя кніжныя праекты, якія пастаянна ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Тым больш, што наперадзе – 100-гадовы юбілей галоўнай кніжніцы краіны, і сённяшні творчы клопат калектыву годна заяўляе пра яго.
Пачатак эфіру – 4 лютага ў 21.05.