Падзяліцца:
Анонс: Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва 65! – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.06.2025
11 чэрвеня 2025
Анонс: Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва 65! – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.06.2025

Гісторыю беларускай літаратуры можна вывучаць не толькі паводле надрукаваных кніг ды вядомых фактаў біяграфіі класікаў, але і па тых каштоўных матэрыялах, якія захаваў для нас час, дзякуючы руплівасці шматлікіх людзей.

65 гадоў таму ў Беларусі быў створаны Дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва, які з 1993 года мае назву Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Сёння тут зберагаюцца сапраўдныя рарытэты па гісторыі беларускай літаратуры, тэатра, музыкі, кіно. Большую частку фондаў гэтай унікальнай архіўнай установы складаюць асабістыя пісьменніцкія фонды.

«Захаваць, каб ведаць і ганарыцца…», да 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі – дырэктар архіва-музея Алена Макаранка, загадчык аддзела камплектаванняў Марыя Пышынская, вядучы архівіст Таццяна Кекелева, вядучы навуковы супрацоўнік Дзмітрый Самахвалаў.

«Творчы вечар» у эфіры – 12 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: