Незвычайны тэмбр, шырокі вакальны дыяпазон, разнапланавы рэпертуар, запамінальныя вобразы на сцэне, яркая харызма, а таксама каларытны шарм і абаянне Усходу – так некалькімі словамі можна апісаць вядомую беларускую эстрадную спявачку ГЮНЕШ. За гады працы на ніве эстраднага мастацтва яна заваявала любоў і прызнанне многіх слухачоў не толькі ў Беларусі. Артыстка шмат выступае і радуе гледачоў сваёй творчасцю.
ГЮНЕШ – госця вядучай праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА – 23 мая ў 13.20.