Падзяліцца:
Анонс: Беларуская малочка ў лідарах – «Свая зямля», 26.10.2024
25 кастрычніка 2024
Анонс: Беларуская малочка ў лідарах – «Свая зямля», 26.10.2024

Беларусь упэўнена ўтрымлівае лідзіруючыя пазыцыі ў свеце па вытворчасці малочных прадуктаў. Прадпрыемствы працягваюць мадэрнізацыю і паэтапна нарошчваюць аб'ёмы. Поўнасцю задаволены патрэбы айчыннага рынку і большасць прадукцыі па-ранейшаму пастаўляецца на экспарт. Калі пра сусветны масштаб экспарту, то Беларусь у дзясятцы лідараў.

У Мінску на Х Міжнародным форуме «Беларусь малочная» звыш 400 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Славакіі, Турцыі, Грузіі, Сінгапура высока ацанілі беларускую малочку і разам з вучонымі вызначылі перспектыўныя напрамкі ў перапрацоўцы малака і выпуску прадуктаў з высокай даходнасцю. Па традыцыі адбылася прэзентацыя найноўшых тэхналогій і розных навінак.

Які сыр названы самым якасным? У чым карысць безлактозных прадуктаў? Якія цукеркі выбіраюць дарослыя і дзеці? Хто стаў лепшым у экспарце? Якія новыя адрасы збыту?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 26 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: