Падзяліцца:
АНОНС: «Беларускі кнігазбор. Гісторыя і перспектыва» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 6.02.2020
6 лютага 2020
АНОНС: «Беларускі кнігазбор. Гісторыя і перспектыва» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 6.02.2020

Гэтую выбітную кніжную серыю, што выходзіць у Беларусі яшчэ з 1996 года, добра ведаюць чытачы. Розніцца яна нават сваім выключным класічным дызайнам, які падкрэслівае глыбокую гісторыю беларускай літаратуры, яе жанравае багацце і прысутнасць непаўторных яркіх імёнаў.

У рэалізацыі праекта прымаюць ўдзел літаратуразнаўцы, архівісты, пісьменнікі, супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выданні навукова каментаваныя, з выкарыстаннем эпісталярыя, іншых дакументаў, што раскрываюць больш поўна асобу творцы. Летась, напрыканцы года, выйшаў соты том, а на сёння ўжо падрыхтаваны персанальны спіс выдання наступнай сотні на бліжэйшыя 25 гадоў.

«Беларускі кнігазбор. Гісторыя і перспектыва» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі: аўтар праекта і галоўны рэдактар, пісьменнік і даследчык Кастусь Цвірка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, літаратуразнаўца і пісьменнік Язэп Янушкевіч.

Прагучаць вершы Максіма Багдановіча ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова.

Пачатак сустрэчы – 6 лютага ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: