Падзяліцца:
АНОНС: Беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля праз 77 гадоў пасля смерці вяртаецца ў Беларусь – «Літаратурны калейдаскоп», 2.03.2020
28 лютага 2020
АНОНС: Беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля праз 77 гадоў пасля смерці вяртаецца ў Беларусь – «Літаратурны калейдаскоп», 2.03.2020

Імя Змітрака Бядулі знакавае ў айчыннай літаратуры. Разам з Янкам Купалам ён працаваў у газеце «Наша ніва», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зорка» і краязнаўчага «Наш край». Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік памёр у эвакуацыі і быў пахаваны 3 лістапада 1941 года на гарадскіх могілках каля горада Уральска (Казахстан). Цяпер стала магчымым перазахаванне яго ў Беларусі.

Госці праграмы «Літаратурны калейдаскоп»сын Змітрака Бядулі Яфім Плаўнік, старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў і загадчык філіяла музея «Беларуская хатка» Таццяна Лабада.

«Літаратурны калейдаскоп» выйдзе ў эфір 2 сакавіка ў 01-30 і 11-45.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: