Падзяліцца:
Анонс: БЕЛАРУСКІМ ВУЧОНЫМ ЁСЦЬ ШТО ПРАПАНАВАЦЬ У ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННІ – «Свая зямля», 28.01.2023
27 студзеня 2023
Анонс: БЕЛАРУСКІМ ВУЧОНЫМ ЁСЦЬ ШТО ПРАПАНАВАЦЬ У ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННІ – «Свая зямля», 28.01.2023

Вучоныя Беларусі прапануюць аграрыям сучасныя тэхналогіі, якія забяспечаць змяншэнні затрат і павышэнне канкурэнтаздольнасці гатовай прадукцыі.

У развіцці айчыннага рыбаводства зрабілі стаўку на рэсурсазберажэнне, што дазволіць выйсці на прадукцыйнасць рыбы ў тону з гектара. У інстытуце рыбнай гаспадаркі вышукалі рэзервы для нарошчвання пагалоўя белага амура. На вытворчых вадаёмах заняліся вырошчваннем каштоўных відаў рыбы. У хуткім часе плануецца наладзіць выраб беларускай ікры.

Якія памылкі дапускаюць фермеры і спецыялізаваныя гаспадаркі? Як зменшыць расходы на корм? Які новы від рыбы з'явіцца ў Беларусі? Ураджай якіх фруктаў збіраюць вучоныя зімою? Дзе можна вырошчваць арэхі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 28 студзеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: