Калектыў Гомельскага мясакамбіната ва ўмовах жорсткіх санкцый пераглядзеў стратэгію экспарту. Акцэнт зроблены на ўмацаванне супрацоўніцтва на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Надзейныя партнёры з Кітая прынялі ўмовы перааплаты і пагадзіліся павялічыць заказы на некаторыя віды прадукцыі. Нягледзячы на аб'ектыўныя складанасці сусветнага харчовага рынку, па выніках перагавораў у Гомелі бакі дамовіліся захаваць тэндэнцыю росту паставак.
Ці ўдасца да канца года павялічыць эканамічную эфектыўнасць? З якімі партнёрамі давялося прыпыніць супрацоўніцтва? У якіх рэгіёнах краіны сёлета гомельскія вытворцы маюць намер актыўней прадаваць прадукцыю? Ці выгадна развіваць фірменны гандаль? На якія навінкі павялічаны попыт?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 18 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

