Падзяліцца:
Анонс: «Будапешцкая аперацыя» – «Наша Перамога», 4.01.2025
3 студзеня 2025
Анонс: «Будапешцкая аперацыя» – «Наша Перамога», 4.01.2025

Сярод знамянальных дат 2025 года – 80-годдзе Вялікай Перамогі! Гэты праект мы прысвячаем той гісторыі, якая раней вымяралася гадамі, затым дзесяцігоддзямі. Але ніхто і нішто не можа засланіць, аддаліць здзейснены цэлым народам Вялікі подзвіг.

У нашых выпусках прагучаць дакументальныя запісы і рэпартажы, успаміны ўдзельнікаў далёкіх падзей, роздумы унукаў, праўнукаў салдат Вялікай Перамогі. Мы звернемся да ўнікальных дакументаў, музейных рэліквій і хронікі.

4 студзеня 1945 года. Ішоў 1293 дзень вайны. Працягвалася Будапешцкая аперацыя. Як паведамлялася ў зводках Саўінфармбюро, на працягу гэтага дня ў раёне Будапешта «нашы войскі, працягваючы баі па ачышчэнні горада ад праціўніка, занялі 277 кварталаў. Адначасова адбіваліся атакі буйных сіл пяхоты і танкаў праціўніка, які імкнуўся, нягледзячы на вялікія страты, прарвацца на дапамогу групоўцы войск, якая трапілі ў акружэнне ў Будапешце»...

Праграма «Наша Перамога» у эфіры – 4 студзеня ў 11:15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: