Падзяліцца:
Анонс: «Бусліка» і «Амелію» выбіраюць стаўбцоўскія хлебаробы – «Свая зямля», 1.08.2026
31 ліпеня 2026
Анонс: «Бусліка» і «Амелію» выбіраюць стаўбцоўскія хлебаробы – «Свая зямля», 1.08.2026

Сёлета ў Стаўбцоўскім раёне беларускія сарты на збожжавым палетку дэманструюць прыбаўку ўраджайнасці. У лепшых гаспадарках ячмень з гектара даў звыш 90 цэнтнераў. Жыта, рапс, трыцікале і пшаніца айчыннай селекцыі ў аптымальныя тэрміны былі пасеяны, атрымалі комплексны догляд і зараз з абмалотам кожны дзень адчувальна расце валавы збор. У ААТ «Дзераўное» частку ўраджаю рытмічна адгружаюць у рэзервовы фонд краіны. Большасць збожжа пакідаюць для прыгатавання ўласных камбікармоў.

Які запас рэсурсаў створаны? Чаго сёння не хапае для павелічэння тэмпаў? Якія культуры выгадна вырошчваць? Чаму аграном просіцца на камбайн? Які заробак чакае хлебаробаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 1 жніўня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: