Менавіта сёння ў Светлагорску пачынаецца юбілейны гастрольны тур Заслужанага калектыва Ансамбля народнай музыкі «Бяседа». Вось ужо 30 гадоў народныя песні ў выкананні знакамітага калектыву становяцца сапраўднымі фальклорнымі «жамчужынамі» у сучаснай інтэрпрэтацыі і дораць радасць і пазітыў удзячным прыхільнікам.
Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, мастацкі кіраўнік «Бяседы» кампазітар ЛЕАНІД ЗАХЛЕЎНЫ – госць вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 19 сакавіка ў 14.20.