Падзяліцца:
Анонс: Cезонныя праблемы – на прамую тэлефонную лінію – «Прамы кантакт», 29.07.2025
28 ліпеня 2025
Анонс: Cезонныя праблемы – на прамую тэлефонную лінію – «Прамы кантакт», 29.07.2025

Сёлета ў летнія месяцы павялічылася колькасць зваротаў грамадзян ва Уздзенскі райвыканкам, звязаных з ахопам садаводчых таварыстваў, аддаленых населеных пунктаў гандлёвым абслугоўваннем. Па выніках маніторынгу і апытанняў пакупнікоў унесены змяненні ў рэжым работы аўталавак і стацыянальных магазінаў. Сталічныя буйныя гандлёвыя сеткі значна пашырылі відавы асартымент тавараў і сталі актыўна выконваць заяўкі вяскоўцаў. Да абслуговаўвання дачнікаў далучыліся мясцовыя прадстаўнікі прыватнага бізнесу. Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Кажамяка аператыўна рэагуе на кожную сітуацыю ў рабоце магазінаў «на колах».

Ці заўсёды ўдаецца вырашыць гандлёвыя праблемы на карысць людзей? Дзе чакаюць аўталаўку? Якія сацыяльныя бонусы дзейнічаюць для дачнікаў? Як змяняецца рэжым работы транспарту? Дзе стала больш электрычнага святла?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 29 ліпеня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: