Падзяліцца:
АНОНС: Чаму вучаць будучых гаспадароў беларускай зямлі? – «Свая зямля», 1.02.2020
31 студзеня 2020
АНОНС: Чаму вучаць будучых гаспадароў беларускай зямлі? – «Свая зямля», 1.02.2020

Па традыцыі ў першую суботу лютага ў Беларусі ладзяцца вечары сустрэчы з выпускнікамі. У Жухавіцкай сярэдняй школе Карэліцкага раёна падрыхтавалі цікавы матэрыял пра ганаровых і таленавітых землякоў, якія праславілі родную старонку дасягненнямі ў розных галінах.

Фатаздымкі знакамітасцей размешчаны на спецыяльным стэндзе. Іх парты памечаны ў вучэбных класах. А іх настаўнікі пастаянна нагадваюць старшакласнікам пра паспяховасць былых выпускнікоў.

Адзін з сакрэтаў высокага працэнта паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы адукацыі быў і застаецца ў асабістым жаданні стаць патрэбным зямлі, людзям і сваёй дзяржаве.

Якія прадметы вучэбных праграм фарміруюць аснову для развіцця асобы? Якія памылкі неабходна выправіць у профільным навучанні?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 1 лютага ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: