Так прыгожа называецца канцэртая праграма маладога гітарыста-віртуоза ПАЎЛА КУХТЫ, якая адбудзецца 30 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Эстэтычная асалода ў гармоніі з прыродай, усе фарбы восені ў гучанні гітарных струн – менавіта гэта мы і пачуем у яго новым аўтарскім праекце. ПАВЕЛ сабраў у адной праграме таленавітых музыкантаў, якія будуць музіцыраваць разам і ствараць атмасферу чароўнай восені, поўнай прыгажосці, рознакаляровых фарбаў і адценняў.
Гітарыст ПАВЕЛ КУХТА – госць аўтара праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА – 26 кастрычніка ў 21.05.