Падзяліцца:
Анонс: Чужых дзяцей не бывае – «Свая зямля», 4.01.2025
3 студзеня 2025
Анонс: Чужых дзяцей не бывае – «Свая зямля», 4.01.2025

У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» творчы калектыў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Белтэлерадыёкампаніі, Беларускага саюза жанчын, Беларускага прафсаюза работнікаў АПК павіншавалі з Новым годам і Калядамі дзяцей-сірот Ганцавіцкай спецыяльнай школы-інтэрната.

У адказ на віншаванні і падарункі, удзячныя дзеткі дэманстравалі свае здольнасці ў вершах, танцах і песнях.

У якія цуды вераць дзеці? Хто замяніў ім бацькоў? Кім мараць стаць выпускнікі школы-інтэрната?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 4 студзеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: