Падзяліцца:
АНОНС: Чым жыве Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі? – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 29.01.2020
29 студзеня 2020
АНОНС: Чым жыве Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі? – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 29.01.2020

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі галоўным сваім прызначэннем лічыць прапаганду лепшых драматычных твораў айчыннага мастацтва.

Тэатр добра вядомы за межамі Беларусі, у творчай скарбонцы калектыва – перамогі на шматлікіх міжнародных фестывалях і конкурсах.

У РТБД добра пастаўлена індывідуальная работа з аўтарамі, рэгулярна праводзяцца семінары з удзелам рэжысёраў і прадстаўнікоў іншых тэатральных спецыяльнасцей. А школу прафесійнага станаўлення маладых драматургаў прайшлі ўжо каля трох дзясяткаў аўтараў, якім тэатр даў пуцёўку ў жыццё і магчымасці раскрыць свой творчы патэнцыял.

Пра гісторыю і сённяшнія будні тэатра, творчыя пошукі і эксперыменты, каго яны хвалююць ці нават прымушаюць пераасэнсоўваць жыццёвыя арыенціры, аўтар праекта «Творчы вечар» Яна Хадоска запрасіла пагаварыць вядомых гасцей.

У студыі: дырэктар РТБД Святлана Карукіна, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Гарцуеў, актрыса, заслужаная артыстка Беларусі Людміла Сідаркевіч, а таксама кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Вольга Кавалеўская.

Пачатак сустрэчы – 29 студзеня ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: