Новы драматычны тэатр рыхтуе прэм'еру спектакля з загадкавай назвай «Лялька. Фікус. Магазін». Як анансуюць стваральнікі, гэта іскрамётная камедыя з эксцэнтрычнай формай апавядання і некачаным фіналам пра тое, як у сучасным свеце пры любых абставінах заставацца самім сабой, адрозніваць ілюзію ад падману, абапірацца на вечныя чалавечыя кашоўнасці, не губляць важныя духоўныя арыенціры.
Між іншым, гэта ўжо другая работа артыста тэатра АРЦЁМА ПІНЧУКА ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка, які сёння будзе госцем вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ.
Сустракаемся 22 сакавіка ў 13.25.