Падзяліцца:
Анонс: Да 100-годдзя Беларускага радыё. Міхась Пазнякоў – «Літаратурны калейдаскоп», 21.08.2025
21 жніўня 2025
Анонс: Да 100-годдзя Беларускага радыё. Міхась Пазнякоў – «Літаратурны калейдаскоп», 21.08.2025

Беларускае радыё сёлета адзначае 100-годдзе заснавання. У рубрыцы «Да 100-годдзя Беларускага радыё» знаёмім з сучаснымі пісьменнікамі, для якіх радыё – частка жыцця, крыніца натхнення і творчасці.

Госць эфірустаршыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў.

Радыё ўвайшло ў яго душу з дзяцінства і па-сённяшні дзень з'яўляецца неад'емнай часткай асабістага жыцця і творчасці. Ён – часты госць розных праграм, якія закранаюць свет нацыянальнай літаратуры, знаёміць з многімі праектамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, адметнымі выданнямі сучасных беларускіх аўтараў.

«Літаратурны калейдаскоп» у эфіры – 21 жніўня ў 3.30 і 21.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: