Вядомая тэза, што праз творчасць выяўляецца асоба мастака. Але колькі розных шляхоў праходзіць сам творца перш, чым здзейсніцца яго творчае наканаванне. Літаратурны дом пісьменніка будуецца не толькі паводле мастацкіх законаў, але і праз жыццёвыя перыпетыі аўтара…
«На скрыжалях лёсу і гісторыі. Да 120-годдзя з дня нараджэння паэта, крытыка і перакладчыка ЯЗЭПА ПУШЧЫ» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук ІРЫНА БАГДАНОВІЧ.
Вершы ЯЗЭПА ПУШЧЫ прагучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі УЛАДЗІМІРА РАГАЎЦОВА. Запіс з фондаў Беларускага радыё 1998-га года.
Эфір: 9 чэрвеня ў 21.05.