Падзяліцца:
Анонс: Да 140-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.05.2022
12 мая 2022
Анонс: Да 140-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.05.2022

«Святло любові і годнасці. Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыісупрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыя Барткова і вучоны сакратар Галіна Варонава.

Адчуем разам юбілейную атмасферу Дома Купалы, даведаемся шмат цікавостак пра самыя розныя ініцыятывы купалаўцаў, а таксама іх сумесныя праекты з калегамі з Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, іншых культурна-асветніцкіх устаноў.

Вершы Янкі Купалы прагучаць у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова. Запіс з фондаў Беларускага радыё 2007 года.

Эфір: 12 мая ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: