Сёлетней вясной спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэння бацькі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча – Адама Ягоравіча Багдановіча.
Выбітная асоба – этнограф, гісторык, кніжнік мемуарыст – Адам Ягоравіч, канечне ж, уплываў на фарміраванне светапогляду і развіццё таленту свайго геніяльнага сына. І разам з тым – пра спадчыну і лёс Адама Багдановіча можна гаварыць асобна.
«На скрыжалях лёсу». Да 160-годдзя з дня нараджэння этнографа і гісторыка Адама Багдановіча – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: загадчыца сектара ўліку і захоўвання фонду Максіма Багдановіча Алена Кніга і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
Пачатак эфіру – 21 красавіка ў 21.05.