20 мая ў Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры ўрачыста адзначаць 555-годдзе яго галоўнай святыні – Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Даследчыку гісторыі манастыра, выкладчыку Мінскай духоўнай акадэміі, протадыякану Паўлу Бубнову давялося адшукаць гістарычныя сведчанні, якія ўдакладняюць час заснавання святыні. Гэта богаслужбовыя кнігі з закладнымі подпісамі. Найдаўнейшая – Псалтыр 1471 года, напісаны па загадзе пана Аляксандра Солтана, пры якім была знойдзена Жыровіцкая ікона і пабудаваны першы храм.
Павел Бубноў раскажа пра Жыровіцкі абраз Божай Маці і храм, пад покрывам якога яна захоўваецца.
«Святло душы» у эфіры – 17 мая ў 7.30.