Падзяліцца:
АНОНС: Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Успамін ветэрана – «Эпізоды Вялікай вайны», 15.03.2020
13 сакавіка 2020
АНОНС: Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Успамін ветэрана – «Эпізоды Вялікай вайны», 15.03.2020 Сваімі ўспамінамі палкоўнік у адстаўцы, ветэран Ваенна-паветраных сіл Іван Цімафеевіч Сінельшчыкаў дзеліцца з вядучай праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянцінай Стэльмах.

Лесанарыхтоўкі пад Ціхвінам, дастаўка дроў у блакадны Ленінград, імкненні на фронт і аб тых незабыўных момантах, калі ў горад над Нявой прыйшла доўгачаканая Перамога...

Калі мы чуем слова «тыл», нам здаецца, што вайна недзе далёка. Але ж у тыя цяжкія для краіны гады нашы суайчыннікі працавалі на перамогу ў тыле. У 1941 годзе выйшла дырэктыва Саўнаркама, у якой паведамлялася аб «мабілізацыі на тылавы фронт усяго працаздольнага насельніцтва ад 16 да 60 гадоў».

Сярод першых загадаў урада СССР пасля вераломнага нападу Германіі – распараджэнне аб стварэнні камітэта па эвакуацыі прамысловых прадпрыемстваў на ўсход.


Поплеч з дарослымі працавалі падлеткі і дзеці. Унікальныя і вельмі кранальныя кадры кінахронікі расказваюць пра гэты гераізм. Многія былі ўдастоены дзяржаўных узнагарод, у тым ліку і медаля «Працаўніку тылу»…

Эфір праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» – 15 сакавіка ў 16-00.


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: