Да 80-годдзя з часу ўтварэння Нясвіжскага раёна і Году малой Радзімы ў Нясвіжскай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася прэзентацыя відэачасопіса «Адчыні таямніцы роднага краю» і праекта «Вандроўкі па ваколіцах».
Таксама да 75-гадовага юбілею бібліятэкі адбудуцца міжнародныя літаратурныя сустрэчы з супрацоўнікамі бібліятэчных устаноў Літвы і Польшчы і прэзентацыя віртуальнага музея знакамітага земляка, ганаровага грамадзяніна горада, паэта Паўлюка Пранузы.
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 18 лютага ў 01-30 і 11-45.