Падзяліцца:
Анонс: «Дабравесце ад паэзіі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.01.2025
14 студзеня 2025
Анонс: «Дабравесце ад паэзіі» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.01.2025

Сённяшняя наша сустрэча на Стары Новы год будзе прысвечана самай што ні ёсць святочнай з'яве. Таму што сама па сабе, па сваёй прыродзе яна нясе той эмацыйна-псіхалагічны зарад нашай душы, які адразу мяняе настрой чалавека, пераключае на рэчы больш сутнасныя і глыбокія, чым звыклая штодзённая мітусня.

«Дабравесце ад паэзіі» – пастановачны праект аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, у якім за мінулы год адбылося 15 прэм'ер. Менавіта пра гэту эфірную падзею пойдзе гутарка ў праграме «Творчы вечар».

Госці студыі – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў і Андрэй Душачкін.

«Творчы вечар» у эфіры – 14 студзеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: