«Наша задача – стварыць такую творчую атмасферу, у якой кожнае дзіця можа раскрыць свой патэнцыял і талент» – кажа мастацкі кіраўнік творчай майстэрні эстраднага мастацтва «Хвілінка» ТАЦЦЯНА ПАНОВА.
Дзейнасць майстэрні «Хвілінка» вызначаецца выяўленнем яркага дзіцячага вакалу, неардынарнасцю харэаграфічных кампазіцый і тэатральных нумароў і касцюмаў, што і стварае сапраўднае, ні на што не падобнае відовішча.
Разам з мастацкім кіраўніком «Хвілінкі» ТАЦЦЯНАЙ ПАНОВАЙ і дырэктарам калектыву ЯЎГЕНАМ ФАМБАРАВЫМ вядучая праграмы «Творчы вечар» ЯНА ХАДОСКА падвядуць вынікі мінулага году і даведаюцца пра творчыя планы студыі.
Пачатак эфіру – 6 студзеня ў 21.05.