«Давер маіх слухачоў – самая вялікая для мяне ўзнагарода» – прызнаецца спявачка МІШЭЛЬ.
Вытанчаная выканаўца, нягледзячы на свой узрост, адзначылася ў многіх вядучых творчых калектывах Беларусі, заваявала прызы на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, а таксама з’яўлася членам іх журы.
Апошнім часам МІШЭЛЬ рыхтуе сольную кар’еру і не спыняе актыўных заняткаў спортам. Адным словам, жыве поўным жыццём і з любоўю ставіцца да людзей.
Спявачка МІШЭЛЬ разам са сваім дырэктарам і вядомым спартсменам, выканаўчым дырэктарам Федэрэацыі традыцыйных відаў спорту АНДРЭЕМ САХАНЬКО – госці вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА.
Пачатак сустрэчы – 24 лютага ў 21.05.