Падзяліцца:
Анонс: «Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.07.2022
7 ліпеня 2022
Анонс: «Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.07.2022

Сёння, 7 ліпеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

«…Купала застаецца зусім арыгінальным і самабытным паэтам. Ён – вялікі майстар верша і даў дасканалыя ўзоры песні. Яго паэзія гэта – квітнеючы многакаляровы сад, гэта – своеасаблівы арнамент беларускага мастацкага слова. У Купалы ёсць вершы, якія можна ставіць у адзін рад з найлепшымі ўзорамі сусветнай паэзіі… Нельга ўявіць беларускі народ без такой велічнай постаці, як Янка Купала» – так эмацыйна і паважліва выказаўся пра свайго сябра, калегу і аднагодка яшчэ адзін класік беларускай літаратуры Якуб Колас.

«Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!» – гэтым знакамітым радком Купалы вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара», да юбілею народнага паэта.

Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч.

Эфір: 7 ліпеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: