«Слухайце добрую музыку. Гэта – бальзам для душы і сэрца. Яна ўзнімае настрой, прымушае ўсміхнуцца, дорыць пазітыў і веру ў тое, што ўсё будзе добра» – заклікае другі дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Беларусі МАКСІМ РАСОХА.
Вядомы музыкант таксама з'яўляецца мастацкім кіраўніком такіх калектываў, як «Мінск-класік», «Клязмер-бэнд», квартэт «Rivera» і іншых. Ён разам з сябрамі-паплечнікамі вядуць насычанае творчае жыццё, адраджаюць і прапагандуюць музыку розных эпох, у тым ліку творы беларускіх аўтараў.
Аб творчых планах і ўласных марах вядомага дырыжора, самых яркіх імгненнях мінулага года з МАКСІМАМ РАСОХАМ пагутарыць вядучая праграмы «Творчы вечар» ЯНА ХАДОСКА – 20 студзеня ў 21.05.