Да 1 верасня хлебаробы Докшыцкага раёна плануюць поўнасцю разлічыцца з дзяржавай – кругласутачна наладжана рэалізацыя харчовага збожжа ў дзяржрэзерв. Адчувальны рост ураджайнасці жыта, пшаніцы і трэцікале. Спецыялісты прыйшлі да высновы: пры выкарыстанні беларускай селекцыі ўдаецца змяншаць расходы на догляд і з улікам кліматычных асаблівасцей карэнным чынам перагледзелі структуру збожжавых. 60% сёння займаюць азімыя і 40 – яравыя культуры, перавага аддадзена высокаўраджайным сартам і гібрыдам.
Якія беларускія навінкі прызнаны канкурэнтаздольнымі? Чаму высокая нагрузка на камбайн? Што прыдае сіл на фінішы?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 20 жніўня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

