«Гуляй, казак» – адзін з вядучых казацкіх калектываў Беларусі. Яго творчасць вызначаецца шчырасцю, экспрэсіўнасцю, напалам эмоцый, увогуле, глыбокім пранікненнем у культуру казацкай песні. Любоў, страсць, адвага маладзецкая, святочныя гулянні – усё гэта адлюстравана ў іх творчасці.
Мастацкі кіраўнік ансамбля казацкай песні «Гуляй, казак» СЯРГЕЙ САРОКІН і салісты АНДРЭЙ САЧКОЎСКІ і АЛЯКСЕЙ ШАЎЧУК – госці вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 3 мая ў 13.15.