«Душа вяртаецца дадому…» Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Гутарка пойдзе не толькі пра спадчыну генія беларускай паэзіі, але і сустрэчы з ім у рэальным жыцці, яго шчырую падтрымку маладых талентаў, адчуванне роднага слова і слугаванне яму на працягу ўсяго жыцця, ды шмат чаго іншага, што дазваляе нам ужо сёння называць паэта класікам беларускай літаратуры.
Госці студыі: літаратуразнаўца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ Ірына Багдановіч, мастак і паэт Рыгор Сітніца, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева.
У праграме гучаць вершы Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова.
Пачатак праграмы – 27 лютага ў 21-05.