Госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно АНДРЭЙ ДУШАЧКІН, які служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.
Яго героі адрозніваюцца гумарам і хітрасцю, дабрынёй і драматызмам, а сапраўднай творчасцю ён лічыць поўнае паглыбленне ў драматургію, дакладнае адчуванне сітуацыі і партнёра.
ДУШАЧКІН – не толькі акцёр яскравага і незвычайнага таленту, але і цудоўны паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, а таксама СНД. Нядаўна ўбачыла свет яго новая кніга «Асколкі пачуццяў», у якой аўтар імкнецца знайсці адказы на праблемы, якія паўстаюць перад намі ў штодзённасці, а таксама задаецца пытаннемі: ці здольны сёння чалавек на высокія пачуцці, парывы і ўчынкі. Вось пра гэта і паразважаем.
Пачатак сустрэчы – 11 студзеня ў 21.05.