Падзяліцца:
АНОНС: «ДЫРЫЖОР І АРКЕСТР ПАВІННЫ БЫЦЬ АДЗІНЫМ ЦЭЛЫМ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 14.09.2021
14 верасня 2021
АНОНС: «ДЫРЫЖОР І АРКЕСТР ПАВІННЫ БЫЦЬ АДЗІНЫМ ЦЭЛЫМ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР», 14.09.2021

Пра сваю прафесію дырыжор МІКАЛАЙ МАКАРЭВІЧ кажа так: «Самае складанае – заслужыць прафесійны давер музыкантаў, бо ў працэсе выканання дырыжор і аркестр павінны быць адзіным цэлым».

МІКАЛАЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ шмат гадоў служыць у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Ён – творчая асоба, якая здольная аб’яднаць музыкантаў у адзіны ансамбль і прымусіць гучаць ва ўнісон, пры гэтым на доўгі час зараджае сваёй энергіяй і творчым запалам увесь калектыў.

Музычны кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык спектаклей МІКАЛАЙ МАКАРЭВІЧ – госць вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА – 14 верасня ў 21:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: