Адна з важных падзей гэтых дзён – адкрыццё ХХVІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Менавіта такія форумы становяцца жыццёвым увасабленнем вядомай трыяды: пісьменнік, выдавец, чытач. Выклікаюць шмат эмоцый у наведвальнікаў, даюць магчымасць непасрэднага дыялогу з аўтарамі, дэманструюць узровень сучаснай кніжнай культуры.
Пра гэта і не толькі пойдзе гутарка з госцем літаратурнага «Творчага вечара» – вядомым пісьменнікам і перакладчыкам, намеснікам старшыні Беларускага фонду культуры, членам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Анатолем Бутэвічам.
Пачатак эфіру – 18 лютага ў 21.05.