Днямі прайшло наша агульнанацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства, якое мае для нас велізарнае значэнне. Сёлета яго прымаў Добруш – цудоўная гістарычная мясціна, адзін з цэнтраў культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны, малая радзіма цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў. Усе мы з цеплынёй ставімся да гэтага свята, якое духоўна аб'ядноўвае людзей, нагадвае пра неабходнасць захавання культурнай спадчыны Беларусі. Фестываль сабраў людзей неабыякавых да сваёй гісторыі, нацыянальнай культуры.
Пра Дзень беларускага пісьменства, а таксама пра дзейнасць Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі мы пагаворым з яго старшынёй – вядомым пісьменнікам МІХАСЁМ ПАЗНЯКОВЫМ у праграме «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА.
Эфір: 6 верасня ў 21.05.