Падзяліцца:
АНОНС: «ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА – СІМВАЛ САМАБЫТНАЙ КУЛЬТУРЫ КРАІНЫ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 1.09.2021
1 Верасня 2021
АНОНС: «ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА – СІМВАЛ САМАБЫТНАЙ КУЛЬТУРЫ КРАІНЫ» – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 1.09.2021

Усе мы з хваляваннем чакаем падзею ў старажытным Капылі, якая духоўна аб’ядноўвае людзей, нагадвае пра неабходнасць захавання культурнай спадчыны краіны. Дзень беларускага пісьменства – агульнанацыянальнае свята, якое стала сімвалам велічы нашай моцнай, квітнеючай краіны, пераемнасці пакаленняў, самабытнасці культуры Беларусі, высокай духоўнасці народа, які захоўвае традыцыі на працягу шматлікіх стагоддзяў, шануе памяць славутых продкаў.

Вядомы беларускі пісьменнік, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, старшыня журы Нацыянальнага літаратурнага конкурсу ІВАН САВЕРЧАНКА – госць вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА.

Пачатак эфіру – 1 верасня ў 21:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: