Джаз – гэта музыка настрою, што адкрывае вытанчаныя межы душы як у музыкантаў, так і ў слухачоў. Джаз здольны выказаць любыя чалавечыя імгненныя эмоцыі. Гэта – асаблівая мова прыгажосці і гармоніі, у якой думка і энергія знаходзяцца быццам б ў іншым вымярэнні, што лунае па-за часам і прасторай, яе складана растлумачыць словамі.
Увогуле, джаз – гэта тая музыка, якая робіць людзей шчаслівымі. Так лічаць і госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам з джаз-квінтэта Арка Аўрцкага, які сёння ўвечары ў Белдзяржфілармоніі прэзентуе «Залатыя хіты джаза». Канцэртная праграма прымеркавана да міжнароднага дня джаза, які мы будзем адзначаць заўтра, 30 красавіка.
Такім чынам госці праграмы – джазавыя музыканты Арк Аўруцкі (кантрабас, Масква) і Карлас Энрыке (саксафон, Куба).
Пачатак сустрэчы – 29 красавіка ў 14.20.