«Кожны дзень – гэта маленькае жыцццё» – так лічыць вядомы эстрадны спявак ДЗМІТРЫЙ КАЛДУН.
Жыццё артыста напоўнена шматлікімі яскравымі падзеямі, з якіх асабліва дарагімі ён лічыць сустрэчы з адданымі шматлікімі прыхільнікамі. І гэта не дзіўна, бо ДЗМІТРЫЙ – запатрабаваны аўтар і выканаўца, сакрэт поспеху якога ва ўменні данесці да людзей уласныя пачуцці і прымусіць іх радавацца і суперажываць разам з ім.
ДЗМІТРЫЙ КАЛДУН – госць вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 12 сакавіка ў 13.20.