Мука прэуміум-класа Лідскага камбіната хлебапрадуктаў сёлета атрымала Дзяржаўны знак якасці. Найвышэйшая ўзнагарода – атрыбут афіцыйнага прызнання. Гэты факт станоўча паўплываў на рост паставак на ўнутраны рынак. Актыўна пашыраюць заяўкі гандлёвыя агенты больш як у 20 краінах свету. У партфелі заказаў з'явіліся новыя адрасы з Азіі, Афрыкі і Далёкага Усходу.
У чым перавагі лідскай мукі? З якой сыравіны вырабляюць прадукт-пераможцу? Якія стандарты якасці і бяспекі пад строгім кантролем?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 22 сакавіка ў 6.25 і 23.00.

