У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў 19-ты том 25-томнага Збору твораў Уладзіміра Караткевіча, які складае эпісталярная спадчына класіка беларускай літаратуры. Гэта толькі частка лістоў, што пісаў Уладзімір Сямёнавіч сваім родным і блізкім, пісьменнікам, сябрам, знаёмым. Другая частка рыхтуецца для публікацыі ў наступным – 20-м томе. Падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі Анатоля Вераб’я і Генадзя Кажамякіна.
Госць літаратурнага «Творчага вечара» – адзін з укладальнікаў новага выдання – кандыдат філалагічных навук Генадзь Кажамякін. У праграме гучаць лісты Уладзіміра Караткевіча ў выкананні артыста Алега Вінярскага.
Пачатак эфіру – 25 сакавіка ў 21.05.