Лістапад – месяц нараджэння класіка беларускай літаратуры пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сёлета яму споўнілася б 95 гадоў, зямнымі з якіх засталіся няпоўныя 54.
Дасюль для даследчыкаў і прыхільнікаў творчасці Караткевіча існуе загадка феномена яго таленту. У яго асобе мы маем геніяльнага раманіста, пранізлівага паэта, глыбокага знаўцу беларускай гісторыі, адданага сына сваёй зямлі. Той, якую з яго лёгкай рукі, мы называем пяшчотна і з любоўю «Зямля пад белымі крыламі»... Менавіта такую назву мае адзін з твораў пісьменніка, які прысвечаны Беларусі. Ім можна карыстацца, вандруючы і спазнаючы наш прыгожы і багаты на легенды і былі край...
Госця студыі – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран. Выйшаў новы, 10-ты, нумар гэтага вядомага выдання, які цалкам прысвечаны юбілею Уладзіміра Караткевіча.
Дык ў чым ён, феномен класіка?..
«Творчы вечар» у эфіры – 4 лістапада ў 21.05.