Гэта, безумоўна, можна сказаць аб знакамітым беларускім фартэпіянным дуэце салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Котавай і Валерыя Баравікова. Яны больш за 23 гады выступаюць ў такім складзе і, здаецца, навучыліся дыхаць ва ўнісон, адчуваць адзіны рытм. Іх дуэт вядзе актыўную творчую дзейнасць, а гастрольная геаграфія проста ўражвае: Беларусь, Расія, Малдова, Кітай, ААЭ і многія іншыя краіны.
Высокае выканальніцкае майстэрства музыкантаў, багаты рэпертуар заваявалі любоў у гледачоў і атрымалі выдатную ацэнку ў крытыкі.
Хутка, 20-га кастрычніка, дуэт пачне свой новы канцэртны сезон праграмай «Канцэрт ў чатыры рукі». Сёння пра гэта і не толькі пойдзе размова на хвалі праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам з удзельніцай фарэпіяннага дуэта, піяністкай Наталляй Котавай.
Пачатак сустрэчы – 18 кастрычніка ў 13.25.